“Спяваючая краіна” — у Мінску, “Вытокі” — у Баранавічах, “Планета пад назвай Маладосць” — у Глыбокім. Канцэртна-танцавальнымі, культурна-спартыўнымі, тэатралізавана-забаўляльнымі праграмамі сустрэлі чэрвень у розных кутках Беларусі: Міністэрства культуры аднавіла традыцыю правядзення летніх імпрэз у гарадскіх парках. Далей..
18 чэрвеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае ў Тэатральную залу палацавага ансамбля на канцэрт класічнай музыкі "Шапэн у замку". Далей..
ХХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі пройдзе з 9 па 10 чэрвеня ў Маладзечне. Урачыстае адкрыццё ХХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна - 2023" адбудзецца на сцэне Летняга амфітэатра 9 чэрвеня ў 21.00. Далей..
У галерэі Беларускага саюза дызайнераў 17 мая адбылася лекцыя, прысвечаная канцэпцыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны і тэарэтычным ды практычным аспектам яе рэалізацыі ў Беларусі. Сустрэча прайшла ў рамках праекта кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта “Культуралогія без межаў”, перад прысутнымі выступіла вядучы спецыяліст Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, адміністратар сайта “Жывая Спадчына” Алена Каліноўская. Далей..
У рэспубліканскім суботніку паўдзельнічала каля 3 млн жыхароў Беларусі. Заробленыя сродкі накіруюць на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці і на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці. Далей..
Адкрыццё мемарыяльнай дошкі Міхаілу Фінбергу на Палацы культуры города Маладзечна ў рамках ХХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна – 2023". Далей..
У наступным годзе Бялынічы стануць пятнаццатай культурнай сталіцай Беларусі. Для гэтага ёсць усе неабходныя перадумовы. Далей..
18 чэрвеня Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае ў Тэатральную залу палацавага ансамбля на канцэрт класічнай музыкі "Мары пра Нясвіж". Далей..
Неўзабаве Маладзечна зноў стане эпіцэнтрам культурнага жыцця краіны: 9 чэрвеня стартуе XXII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Нягледзячы на парадкавы нумар, гэтая падзея — юбілейная, бо нарадзіўся форум роўна 30 гадоў таму. Далей..
Абласны фестываль народнай творчасці "Ад пражы да ткацтва" пройдзе ў Гродне 10 чэрвеня. Далей..
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе фестываль сярэднявечнай культуры "Над Менкай". Наведвальнікаў чакаюць паказальныя сярэднявечныя баі, рыцарскі турнір, лучны цір і майстар-класы па сярэднявечных танцах, фехтаванні, кавальстве ад супрацоўнікаў музея. Далей..
За кошт спецыяльных грантаў Прэзідэнта сёлета рэалізуюцца 10 творчых праектаў у галіне культуры. Выплат удастоіліся адмыслоўцы, якія ўжо зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё сферы. Дадатковая падтрымка дзяржавы дапаможа пайсці далей у даследаванні і папулярызацыі нацыянальнай спадчыны, ва ўмацаванні гістарычнай памяці. Далей..
“Песняры”, “Харошкі”, “Свята”... У “Губернатарскім садзе” — спрэс айчынныя майстры мастацтваў. Што яшчэ змяшчае праграма канцэртаў, якія неўзабаве стартуюць у Мінску? Далей..
У Мінску адбылося ўзнагароджанне пераможцаў XII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Далей..
У Паставах з 9 па 11 чэрвеня пройдзе Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік". Далей..
Марафон дыялогавых пляцовак “Разам з мастацтвам”, які ўзрушыў творчую моладзь вясной, працягнецца і летам. Далей..
Асоба Максіма Багдановіча і яго вечная паэзія займаюць значнае месца ў культурнай прасторы Беларусі, знаходзяць увасабленне ў жывапісных палотнах і графіцы, у скульптуры і творах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Далей..
Дзяржава шмат робіць для падтрымкі маладога пакалення. Гэта падкрэсліў міністр культуры Анатолій Маркевіч падчас выязной калегіі ведамства ў Магілёве. Далей..
Апладысменты, букеты і адчуванне неверагоднага шчасця. Ці не пра гэта марыць артыст-пачатковец? Некаторым яшчэ вельмі важна, каб побач былі надзейныя сябры. У Лідзіі Нарыжновай, Прохара Гароніна і Анастасіі Асіповіч ёсць усё пералічанае. Калі маладыя творцы вучыліся на другім курсе Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі, яны ўтварылі камерны ансамбль “Перспектыва”. Якіх поспехаў дасягнуў калектыў сёння і якія планы мае? Далей..
Моладзі здаецца, што пасля пэўнага ўзросту рэальнасць становіцца жудаснай, безнадзейнай і маркотнай. Ды і сталыя людзі часцяком лічаць, што жыццё спыняецца, калі дзеці пакідаюць бацькоўскую хату. Аляксей Навумаў — пенсіянер з горада Кобрына. Ён знайшоў любімую справу яшчэ ў дзяцінстве, але атрымаў магчымасць аддацца ёй, толькі сышоўшы з пасады капітана міліцыі на заслужаны адпачынак. Далей..
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова "Культура і мастацтва" стала лаўрэатам XIX Нацыянальнага конкурсу "Залатая ліцера". Далей..
Ахова культурнай спадчыны — абавязковая ўмова ўстойлівага развіцця дзяржавы і ўмацавання яе прэстыжу ў міжнароднай супольнасці. Матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці грамадства, якія ахоўваюцца нормамі права, з'яўляюцца аб'ектамі нацыянальнай бяспекі Беларусі і прыярытэтнымі напрамкамі культурнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Аб асноўных дасягненнях і планах на будучыню ў гэтай галіне распавяла намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Марыя Нецвятаева. Далей..
Брэндавыя мерапрыемствы месяца. Далей..
Для чаго прызначаны раённыя музеі? У свой час на гэтае пытанне мне вельмі даходліва адказалі старшыні Дубровенскага і Астравецкага райвыканкамаў. Па-першае, спадары абураліся, што ў іх такіх устаноў яшчэ няма (цяпер ёсць). Па-другое, музеі патрэбныя ў якасці візітовак. Маўляў, завітае ў раён дэлегацыя, вось у музеі прыезджым і патлумачаць, якую гісторыю ды культуру мае гэты край. Збольшага правільна, але дужа прагматычна і вузкаскіравана. Трэба ж — не прыземлена, а ўзнёсла. Каб на ўсіх хапіла. І на гасцей, і на тутэйшых. Далей..
Неўзабаве археолагі і валанцёры, аб’яднаныя мэтай захавання гістарычнай спадчыны, выправяцца ў палі. За імі рушаць і журналісты “К”, якія толькі летась паўдзельнічалі ў двух дзясятках суботнікаў. Але ёсць у нас на прыкмеце аб’екты, якія патрабуюць больш сур’ёзных, чым барацьба з хмызамі, “укладанняў”. Наш сённяшні суразмоўца — загадчык аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Андрэй Вайцяховіч. Далей..
Ёсць у нашай сталіцы, адразу за Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, невялічкі, але ўтульны мікрараён Вялікая Сляпянка. Адметны ён не толькі сядзібай Ваньковічаў (не блытаць з домам-музеем у цэнтры Мінска), але і вуліцамі, названымі ў гонар творцаў і навукоўцаў. Іх прозвішчы, дарэчы, гучаць амаль як той спеў: “Ваньковіча — Буйніцкага, Дамейкі — Тарашкевіча, Рушчыца і… ШЭМЕША”. Пагаворым сёння пра таямніцы роду Шэмешаў, які пакінуў у гісторыі Беларусі адметны след. Далей..
“З гонарам і годнасцю прадстаўляюць традыцыйную культуру Пастаўскага раёна 18 творчых калектываў, удастоеных ганаровых званняў «Заслужаны», «Народны», «Узорны»”, — чытаем на сайце мясцовага выканаўчага камітэта. Сярод гэтых гуртоў — народны вакальна-інструментальны ансамбль “Скіфы”. Далей..
Пастаноўку "Севільскі цырульнік" пакажуць у Вялікім тэатры Беларусі. Пастановачную групу ўзначальвае італьянскі рэжысёр Альда Тарабэла. Дырыжорам-пастаноўшчыкам выступае Уладзімір Авадок, хормайстар-пастаноўшчык спектакля – народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч. Далей..
Марафон дыялогавых пляцовак “Разам з мастацтвам”, які Маладзёжны тэатр эстрады ладзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры, 22 мая завітаў у Рэчыцкую дзіцячую школу мастацтваў Гомельскай вобласці. На гэты раз да артыстаў далучыўся карэспандэнт “К”, каб з месца падзеі перадаць непаўторную атмасферу новага фармату работы беларускіх майстроў сцэны. Далей..
Пасля рэканструкцыі і частковай рэстаўрацыі 15 мая ў вёсцы Свяцк Гродзенскага раёна адкрылі першую чаргу палацава-паркавага комплексу Валовічаў XVIII стагоддзя. Ён мае статус матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь 2-й катэгорыі. Далей..