Чытайце з 27 мая ў новым нумары газеты "Культура": Далей..
У якім узросце людзі перастаюць мець патрэбу ў казцы? Льюіс Кэрал, напрыклад, лічыў, што чалавек, толькі становячыся дарослым, можа зноў спазнаць яе хараство. Не ведаю, ці засталася я дзіцём, ці, наадварот, пасталела, аднак мюзікл "Джэйн Эйр" у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры даў зразумець: казка патрэбная мне, як кісларод. Далей..
Выстава "Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення – сядзіба" прадставілі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя паглыбляе ў атмасферу сядзібнага жыцця пачатку ХХ стагоддзя з яго павольнымі буднямі, цеснай сувяззю з прыродай не толькі дзякуючы віртуознаму жывапісу Станіслава Жукоўскага, але і за кошт інсталяцый з мэблі, гадзіннікаў, фарфору, скульптуры і іншых прадметаў сядзібнага побыту. Далей..
Фотавыстава“Імгненні фестывалю”, прысвечаная“Славянскаму базару ў Віцебску”, адкрылася 23 мая ў Мінску. Далей..
Уявіць лета ў Віцебску без “Славянскага базару” ўжо немагчыма. Сёлета міжнародны фестываль мастацтваў пройдзе з 12 па 17 ліпеня. Квіткі ўжо ў продажы. Падзеі на свой густ абірайце разам з “К”. Далей..
Першы Расійска-беларускі музейны форум прайшоў у Мінску 11—12 мая. Мерапрыемства звязала цэлы комплекс пляцовак. Падзея стартавала з выставы “Дыялог з космасам”, якую зладзілі ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, дзе можна пабачыць экспанаты з Аб’яднанага мемарыяльнага музея-запаведніка Юрыя Гагарына. Таксама да праекта далучыліся Музей гісторыі горада Мінска, Мемарыяльны музей касманаўтыкі ў Маскве, Архіў Расійскай акадэміі навук і Агенцтва па аэракасмічных даследаваннях Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Далей..
Сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы сёлета святкуе трыццацігоддзе. І чвэрць стагоддзя ім кіруе дырыжор Аляксандр Сасноўскі. Яго крэда — пастаянства, вернасць справе. Менавіта гэтыя якасці даюць найлепшы вынік, лічыць наш суразмоўца. Далей..
Чытайце 20 мая ў новым нумары газеты "Культура": Далей..
Міністэрства культуры ажыццяўляе сістэму мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Аб гэтым заявіў Анатолій Маркевіч падчас выступлення на Рэспубліканскім савеце па гістарычнай палітыцы. Далей..
Сёлета споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага. У юбілейную дату дарэчы будзе абмеркаваць ушанаванне памяці пісьменніка. Яго імем названы вуліцы, ён увекавечаны помнікам у цэнтры Мінска ды мемарыяльнымі дошкамі ў Беларусі і за мяжой. Ці належная ўвага нададзена класіку ў музейнай галіне? Далей..
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў сумесна з галерэяй FARBA прэзентаваў выставачны праект “Сны аб Японіі”. Экспазіцыя прапануе пазнаёміцца з унікальнай гісторыяй і багатай спадчынай, зазірнуць у свет мастацтва і культуры Краіны ўзыходзячага сонца, а таксама атрымаць асалоду ад шэдэўраў у стылі ўкіё-э, назва якога перакладаецца з японскай як “карціны зменлівага свету”. Далей..
“Бібліяноч”, што прайшла напрыканцы красавіка ў Беларусі, прыцягнула ўвагу мноства гасцей. Адбыўся цэлы шэраг лекцый, цікавых як чытачам-аматарам, так і адмыслоўцам. Да прыкладу, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук старшы навуковы супрацоўнік сектара навуковай апрацоўкі рукапісаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Вадзім Урублеўскі распавёў пра найважнейшыя выданні, якія могуць спатрэбіцца кожнаму ў даследаванні ўласнага радаводу. Далей..
У зорную ноч 20 мая ў 20.00 у рамках міжнароднай акцыі "Ноч музеяў - 2023" выставачныя залы Музея гісторыі горада Мінска зноў расчыняць свае дзверы для аматараў мастацтва і шукальнікаў прыгод з праграмай "Планета на літару "М"". Далей..
НОЧ МУЗЕЯЎ – 2023 “Музейны квАРТал”. Праграма. Далей..
Днямі патэлефанавалі дзяўчаты з раённага аддзела культуры. Добры аддзел: смелы, выніковы, нестандартны і аўтарытэтны. Таму і спыталіся ўпэўнена: “А што ты, Рагін, пра школы мастацтваў мала пішаш?” Я паабяцаў выправіцца. Далей..
Па выніках працы ў 2022 годзе на рэспубліканскую Дошку гонару на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску занесены 64 найлепшыя працоўныя калектывы краіны. У сферы культуры гэта адмыслоўцы Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Кіраўнікі гэтых устаноў культуры пракаментавалі высокія дасягненні і расказалі, дзякуючы чаму здолелі дамагчыся поспеху. Далей..
Гісторыя пачалася некалькі гадоў таму, калі мінчук Канстанцін Хурс набыў на Пастаўшчыне хату, што планаваў выкарыстоўваць як лецішча, — з гэтых мясцін паходзіць яго жонка. Часта праязджаючы праз вёску Каралінова, сям’я звярнула ўвагу на тутэйшую славутасць — сядзібны дом, які хаця і быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, але знаходзіўся ў аварыйным стане. Далей..
Сучасны глядач не так часта ходзіць у тэатр па забаўкі.Для падобных мэт у чалавека ёсць YouTube або Netflix. Зрабіць намаганне: загадзя купіць білет, выбрацца з кватэры, некалькі гадзін сядзець на адным месцы, не зазіраючы ў тэлефон, — на гэтыя ахвяры адважваюцца дзеля пошуку духоўнага пажытку. Ці ўсюды такі можна знайсці? Зазірнём у Беларускі дзяржаўны тэатр лялек. Далей..
Чым дакладна запомніцца сёлетні Дзень музеяў, дык гэта доўгачаканым адкрыццём экспазіцыі маляваных дываноў. У тым, што новая пляцоўка Гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” будзе карыстацца немалым поспехам, сумнявацца не выпадае: самабытнае народнае мастацтва цяпер у пашане. Аглядальнік “К” наведаў выставачную прастору незадоўга да пачатку яе працы і пераканаўся: хоць музей мае даволі сціплыя плошчы, раскрыць у экспазіцыі тэму ўдалося. Адпаведна, гасцей чакае шмат цікавага. Далей..
Беларуская эстрада заўсёды жадае адкрыць новыя імёны. І ў апошнія гады мы бачым мноства маладых выканаўцаў на вялікай сцэне. Але вось ці ўспомніцца хоць бы адна песня… Ды гэта не пра нашу новую гераіню. Дзевятнаццацігадовая Анастасія Краўчанка запомнілася гледачу сваімі яркімі вобразамі і моцным вакалам. Як склаўся лёс экспрэсіўнай спявачкі пасля нашумелага шоу “X-Factor”, расказвае сама дзяўчына. Далей..
У Беларусі ўпершыню пройдуць гастролі Самарскага тэатра "CамAPT". Ён з'яўляецца пастаянным удзельнікам расійскіх і міжнародных фестываляў, а таксама лаўрэатам тэатральных прэмій "Залатая Маска" і "Арлекін". Далей..
16—21 мая Гомель зноў стане месцам “Славянскіх тэатральных сустрэч”: пад такой сімвалічнай назвай тут пройдзе юбілейны, ХV Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва. Далей..
Заслужаны артыст Беларусі, вядучы акцёр Нацыянальнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, а яшчэ пазнавальная асоба з тэлевізара, чалавек з выразнай грамадзянскай пазіцыяй — сёння “ствараем разам” з Русланам Чарнецкім. Далей..
Гэтая алюзія на Скарынавы словы дакладна перадае пастулат, якога трымаюцца ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава. Ведаць, помніць і зберагаць набыткі мінулага. Аб гэтым расказвае выставачны праект “Глеба”, што адкрыўся днямі ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Экспазіцыя завяршае шырокае святкаванне 75-годдзя каледжа. Далей..
Кожную нядзелю ў Магілёве праходзяць танцавальныя вечары адпачынку пад духавы аркестр. Далей..
Апошнім часам зноў пачалі актыўна абмяркоўвацца перспектывы рэгенерацыі Бабруйскай крэпасці, унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Комплекс складаюць 48 аб’ектаў, з якіх 32 знаходзяцца ў камунальнай уласнасці і належаць Бабруйскаму краязнаўчаму музею, а 16 — прыватным уласнікам. Канцэпцыю рэгенерацыі і прыстасавання будынкаў распрацоўвае інстытут “Белдзяржпраект”. На тэрыторыі, дзе падчас нацысцкай акупацыі размяшчаўся лагер для савецкіх ваеннапалонных, прадугледжваецца магчымасць стварэння цэнтра патрыятычнага выхавання і музейнай экспазіцыі за кошт сродкаў Саюзнай Дзяржавы. Гэтая гістарычная мясціна бачыла многае. Далей..
Як завабіць у музей юных наведвальнікаў і зрабіць іх візіт запамінальным ды эфектыўным? Шукаем адказы ў досведзе айчынных устаноў культуры. Далей..
Фестываль сярэднявечнай культуры "Рыцарскі фэст — 2023" пройдзе ў Мсціславе 5-6 жніўня. Далей..
Першы беларуска-расійскі музейны форум прайшоў у Мінску 11–12 мая. Мерапрыемства, прысвечанае супрацоўніцтву музеяў дзвюх краін, аб’яднала цэлы комплекс пляцовак для двухбаковага музейнага дыялогу. Далей..
Настаўнік, гісторык, аўтар слоўнікаў і падручнікаў, першы беларускі спрыяльнік жаночай адукацыі, культавая ў ХІХ стагоддзі асоба. Але ў жыццярысе Аляксандра Здановіча, нягледзячы на высілкі даследчыкаў, і па сёння досыць загадак. Далей..