Убачыў свет сакавіцкі нумар часопіса “Мастацтва”. Як заўсёды, прапануем увазе чытачоў актуальныя падзеі культурна-мастацкага жыцця і звяртаемся да гісторыі. Далей..
У Магілёве пройдзе творчая прэзентацыя Дрыбінскага раёна. Для гасцей запланаваны канцэрт з удзелам найлепшых калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў, а таксама выстава. Далей..
Шоу трох фартэпіяна выступіць 1 красавіка на сцэне Тэатральнай залы Нясвіжскага замка. Далей..
25 сакавіка ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава адбудзецца канцэрт "Магія барока". У праграме канцэрта прагучыць музыка эпохі барока: А. Вівальдзі, І. Бах, Г. Гендэль і інш. у выкананні камерна-інструментальнага ансамбля. Далей..
Сяргей Кавальчык, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, упэўнены: без усёабдымнай дапамогі Міністэрства культуры калектыў не здолеў бы выканаць напружаныя творчыя планы 2022 года. Рэжысёр лічыць, што дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы рэпертуарны тэатр развіваецца як важны грамадскі інстытут. Далей..
500 гадоў таму выйшла з друку “Песня пра зубра”, напісаная пра наш край на лацінскай мове. 50 гадоў таму яе ўпершыню пераклалі на беларускую, але ўвага да паэмы і яе аўтара не сціхае і па сёння. Далей..
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, якое адбылося 6 сакавіка, былі адзінагалосна падтрыманыя прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці двум праяўленням нематэрыяльнай творчасці: тэхналогіі ткацтва “кажушком”, якая бытуе на тэрыторыі Маларыцкага раёна, і роспісу на шкле, што пашыраны ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці. Далей..
Чытайце з 18 сакавіка ў новым нумары газеты "Культура" Далей..
Сёння, 20 сакавіка, Магілёў сустрэне гасцей і ўдзельнікаў ХVІ Міжнароднага тэатральнага маладзёжнага форуму “М.@rt.Кантакт”. Далей..
У Доме-музеі І з’езду РСДРП адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Сведка часу”, прымеркаванай да важкага юбілею ўстановы. У мерапрыемстве паўдзельнічалі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Храмы, прадстаўнікі кіраўніцтва Кампартыі Беларусі, іншыя пачэсныя госці. Далей..
"Дон Кіхот" вяртаецца на сцэну Вялікага тэатра. Прэм'ера балета адбудзецца напярэдадні Міжнароднага дня тэатра 24 і 25 сакавіка. Далей..
У Гомелі адкрылася выстава "Пышнасць гомельскай сядзібы другой паловы XIX стагоддзя". Далей..
У Брэсце адкрылася выстава работ выпускнікоў Віцебскага мастацка-графічнага факультэта "Мы – худграф". Далей..
Сёння, 18 сакавіка, Беларусь і Іран адзначаюць значную падзею — трыццацігоддзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Далей..
Гістарычны блакбастар паводле Караткевіча рыхтуе Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм". Здымкі з працоўнай назвай "Чорны замак" пачнуцца ўжо ў красавіку. Далей..
Урачыстасці, канцэрты, патрыятычныя акцыі — 15 сакавіка беларусы адзначылі адно з галоўных сваіх свят. Далей..
Сёння бібліятэчная сетка Беларусі налічвае больш за сем тысяч публічных і спецыяльных бібліятэк, іх карыстальнікам з’яўляецца кожны чацвёрты жыхар Беларусі. У сувязі з выклікамі новага часу ўсё большую актуальнасць набывае пытанне арганізацыі аддаленага доступу да фондаў бібліятэк у электронным выглядзе. Прытым прадстаўнікі бібліятэк і стваральнікі інфармацыйных рэсурсаў надаюць асаблівую ўвагу пошуку кансэнсусу паміж агульнадаступнасцю інфармацыі і абаронай аўтарскіх правоў. Далей..
З 23 па 27 студзеня ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце культуры і мастацтваў прайшоў Тыдзень беларускай навукі, падчас якога студэнты змаглі даведацца пра асноўныя даследчыцкія дасягненні alma mater. Больш падрабязна пра навуковы аспект працы ВНУ, міжнароднае супрацоўніцтва, канферэнцыі ды многае іншае распавяла прарэктар па навуковай рабоце БДУКМ Алена Корсакава. Далей..
Якія формы працы найлепш дапамагаюць далучыць наведвальнікаў да гісторыі краю. Паспрабуем разабрацца праз досвед пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на найлепшы праект патрыятычнай тэматыкі. Далей..
У Гродне адкрылася выстава ручных вырабаў "Велікодны дар". У экспазіцыі прадстаўлена больш за 300 творчых работ у розных тэхніках: саломапляценне, вышыўка, разьба, кераміка, ткацтва, роспіс. Далей..
Яркім фіналам рэспубліканскага конкурсу“Песня года Беларусі” стаўся канцэрт у мінскім Палацы спорту. Па “Залатыя дыскі” на сцэну выйшлі найлепшыя аўтары і выканаўцы краіны. Далей..
Пра здабыткі, праблемы і перспектывы галоўнай драматычнай сцэны краіны — Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы — пагаворым з яго мастацкім кіраўніком, заслужанай артысткай Рэспублікі Беларусь Вольгай Няфёдавай. Далей..
Пра што пачытаць у №10 газеты "Культура"? Далей..
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставяць выставачны праект "Аляксандр Дзямарын. Адчуваючы сэрцам", прымеркаваны да 85-годдзя з дня нараджэння мастака. Далей..
У Мінску адкрылася выстава "Паэзія кветак" дванаццаці беларускіх мастачак. Экспазіцыя прадстаўлена ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна. Карціны паказваюць усю разнастайнасць прыроднай дасканаласці, прыгажосці і грацыі. Гледачы змогуць акунуцца ў атмасферу душэўнага спакою, гармоніі з навакольным светам і прадчування хуткага прыходу вясновай цеплыні – пары абнаўлення, перараджэння і новых пачынанняў. Далей..
“Цягнік Памяці” стартуе 22 чэрвеня ў Брэсце. Хто стане яго пасажырамі і што іх чакае падчас падарожжа? Пытанні падрыхтоўкі беларуска-расійскага патрыятычнага праекта абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі. Далей..
Ужо чацвёрты дзясятак гадоў “АБ” — наш гонар, славуты “Аркестр Беларусі” — удасканальвае майстэрства, заваёўвае новыя пляцоўкі, новых слухачоў, знаёміць нас з новымі творамі і выканаўцамі. Але вось адышоў у невараць мой таварыш ажно з 1960-х гадоў, стваральнік і нязменны кіраўнік “АБ” Міхаіл Якаўлевіч Фінберг. І адразу непакой: хто ўзначаліць калектыў? Як спрацуюцца новыя дырэктар і мастацкі кіраўнік? Далей..
У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага прайшла прэм’ера спектакля “Ідыёт” паводле аднайменнага рамана Ф. Дастаеўскага. Рэжысёрампастаноўшчыкам выступіла Івана Жыган з Сербіі. У размове з творцам, што адбылася пасля завяршэння маштабнай працы, прымеркаванай да гадавіны з дня смерці пісьменніка, мы акцэнтавалі ўвагу на найбольш значных для Іваны разважаннях пра тэатральнае мастацтва. Далей..
Выстава “Талстой і Беларусь” адкрылася 1 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Гэтая часовая экспазіцыя — супольны з Дзяржаўным музеем Л. М. Талстога ў Маскве праект. Далей..
Найлепшай песняй 2022 года Беларусі прызнана песня Валерыя Шмата і Ганны Сялук "За намі праўда". Далей..