40 гадоў таму выйшаў першы нумар часопіса "Мастацтва" пад рэдакцыяй Міхася Раманюка! Унікальнае выданне з таго часу зарабіла прызнанне аматараў і прафесіяналаў. Сёння часопіс вызначае акцэнты творчага жыцця краіны, прапануе грунтоўныя артыкулы аб выяўленчым мастацтве, фатаграфіі, музыцы, тэатры і кіно. Далей..
Эфектыўнасць работы ўстаноў культуры Мінска абмеркавалі на выязной нарадзе Міністэрства культуры, якая адбылася 1 лютага ў канцэртнай зале “Верхні горад”. У пасяджэнні ўзялі ўдзел міністр Анатолій Маркевіч, яго намеснікі, супрацоўнікі апарату міністэрства, прадстаўнікі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і кіраўнікі сталічных устаноў культуры. Далей..
Далейшыя крокі па ўвекавечанні гераічнага мінулага Беларусі абмеркавалі 1 лютага на пасяджэнні Савета па гістарычнай палітыцы. Далей..
З 4 лютага па 23 красавіка артысты з Эфіёпіі збіраюцца на мінскім манежы Белдзяржцырка, каб здзіўляць гледача. Кожны з нас зможа бліжэй пазнаёміцца з экзатычнай фаўнай самабытнага рэгіёна: буйваламі, удавамі, папугаямі і вярблюдамі. У праграме таксама заяўлены выступы паветраных гімнастаў на мачце і рамянях, жанглёраў і акрабатаў у кольцах. Далей..
...І вось прыйшоў час, калі мы, яго сучаснікі, паплечнікі і калегі, былыя вучні, мільёны гледачоў — прыхільнікаў бліскучага таленту Майстра, праз два гады пасля адыходу непаўторнага жывапісца ў іншы свет адзначаем векавы юбілей ад яго нараджэння. На вялікі жаль, не дажыў мой дарагі сябра да гэтага дня — 5 лютага... Далей..
Адказ на пытанне агучыў міністр культуры падчас рабочай паездкі на Мядзельшчыну. На папярэднім тыдні Анатолій Маркевіч здзейсніў рабочую паездку ў Мядзельскі раён Мінскай вобласці. Падчас візіту міністр культуры паўдзельнічаў у пасяджэнні мясцовага райвыканкама. Кіраўнік ведамства пацікавіўся, якія меры прымаюцца па кадравым забеспячэнні сістэмы культуры, фарміраванні рэзерву. Далей..
Дзень касманаўтыкі, мусіць, недарэмна прыпадае на вясну, але ў Мінску яго святкаванне вырашылі пачаць яшчэ ўзімку. Выстава “Чакайце нас, зоркі”, якая заняла ўсе плошчы самай вялікай пляцоўкі Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва, дэманструе розныя падыходы да неабдымнай тэмы космасу. У тым ліку і даволі нечаканыя. Далей..
Вядома, тэатр — старажытнае мастацтва. Але ж з часоў антычнасці свет вельмі змяніўся. Што цяпер прываблівае гледача і чаго чакаць ад служак Мельпамены ў будучыні? Сваімі меркаваннямі падзяліліся чытачы "К". Далей..
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы працягвае актыўна нарошчваць рэпертуар. З пачатку гэтага сезона тут адна за адной выйшлі тры прэм’еры. Далей..
Напярэдадні зімовых свят газета “Культура” і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў зладзілі сумесны конкурс на найлепшы дызайн навагодняй паштоўкі. Студэнцкія работы надрукавалі на старонках выдання, а на сайце kultura-іnfo.by праходзіла анлайн-галасаванне. Найбольшую колькасць “падабаек” назбіралі эскізы Крысціны Ільіч. Як ствараць запамінальныя вобразы і ў чым сакрэт поспеху, расказвае пераможца. Далей..
Пытанне для музейшчыкаў: ці кожнаму зразумелая мова вашай установы? Адказ відавочны. “Так, мы ж працуем на дзвюх дзяржаўных і нават замежнымі карыстаемся”. Але інклюзіўнаму музею мала гаварыць з наведвальнікам на адной мове — трэба абраць даступную форму. Далей..
Андрэй Вераб’ёў даўно ўтрымлівае негалосную пазіцыю самага папулярнага скульптара ўсяе Магілёўшчыны — зямлі, дзе ён нарадзіўся і куды, на сваё творчае шчасце, адважыўся вярнуцца “з вялікага свету”. Мілыя і дасціпныя творы майстра (згадайма хаця б “Помнік Гурку ў Шклове” або “Маленькага прынца”), зафіксаваныя ўжо, пэўна, на мільёнах мабільнікаў. Далей..
“Гэта дзяржаўны чалавек, адданы нашай краіне, неабыякавы да культуры. Высокі прафесіянал і выдатная жанчына”, — так, віншуючы з залатым юбілеем, ахарактарызаваў рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталлю Карчэўскую намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі. Пазнаёміцца бліжэй з рэктарам аднаго з самых творчых універсітэтаў краіны выправілася “К”. Далей..
25 студзеня адбыўся выязны семінар Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Тэма — “Рэспубліка Беларусь: ад вытокаў да сучаснасці (гістарычны шлях дзяржаўнага будаўніцтва)”. Далей..
Выстава "Валерый Шкаруба (1957-2020). In Memoriam" адкрылася ў Мінску. Яна прысвечана 65-годдзю з дня нараджэння выдатнага мастака, вядомага як у Беларусі, так і за яе межамі. Далей..
“Святло каляднай зоркі”. Пад такой назвай у Мінску прайшоў канцэрт вучняў і педагогаў музычнай школы № 2 імя М. Аладава. Разыначкай мерапрыемства стала сумеснае выступленне дзяцей і заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Місевіча і Уладзіміра Ткачэнкі. Калабарацыя з колішнімі ўдзельнікамі ансамбля “Песняры” не была выпадковай: ва ўстанове ёсць унікальны школьны музей памяці Уладзіміра Мулявіна. Далей..
У Бабруйскім мастацкім музеі працуе выстава жывапісу і дэкаратыўнай скульптуры Ціхана Абрамава. Экспазіцыя, прысвечаная 55-годдзю мастака, адлюстроўвае адкрыцці і стылістычныя эксперыменты творцы розных часоў. Далей..
Міжнародная канферэнцыя “Гэта трэба не мёртвым! Гэта трэба — жывым: Буйніцкае поле — поле памяці” прайшла 26 студзеня ў Магілёве. Далей..
IV Міжнародны фестывальконкурс “Арт-парад у Віцебску” праходзіў 4—6 студзеня. У намінацыі “Харэаграфія” пераможцамі сталі ўдзельнікі Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі” дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры «Віцебск»”. Дуэт Анастасіі Рашкевіч і Сяргея Навуменкава здолеў заваяваць Гранпры. Маладыя танцоры падзяліліся сакрэтамі тайм-менеджменту, магіяй contemporary і цудоўнай сілай партнёрства. Далей..
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 31 студзеня прадставяць часовую выставу "Мастакі пра вайну", аснову якой складуць 25 жывапісных палотнаў са збору музея. Далей..
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Беларусь – Кітай. Супрацоўніцтва і сяброўства” (з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь). Выставачны праект прысвечаны развіццю дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, устаноўленых 20 студзеня 1992 года. Далей..
Музей маляваных дываноў адкрыецца ў студзені ў Заслаўі. Экспазіцыя размесціцца ў флігелі былога палаца Пшаздзецкіх. Далей..
Збіраючы нясвіжскія маляванкі, натрапіла на адну, што ціха дажывала свой век у сенцах вясковай хаты: тыгр і леў на зялёнай лугавіне, якую акаймоўваюць купчастыя дрэвы, падобныя да нашых ліп, алешын. Экзатычнасці пейзажу надаюць хіба што чатыры высокія пальмы, схіленыя адна да адной. Напісаная алейнымі фарбамі на шкле маляванка больш як напалову асыпалася. Далей..
Падчас камандзіровак па краіне заўсёды хочацца знайсці нешта новае, тое, што здольнае прыцягнуць увагу не толькі мясцовых жыхароў, але і турыстаў. Зразумела, гэта не ксеракопіі ў бібліятэцы або імпрэзы ў СДК, хоць ніхто не адмаўляе неабходнасць падобных традыцыйных для сферы культуры платных паслуг. І ў сённяшнім топе мы сабралі толькі ўнікальныя ды незвычайныя віды паслуг — пра некаторыя нават культработнікі не чулі. Далей..
Народны мастак Беларусі, прафесар Барыс Герлаван працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы акурат 60 гадоў (тэрмін, амаль немагчымы ў наш імклівы час, калі сродкі сувязі дазваляюць кожнаму адчуць сябе чалавекам свету). Да цудоўнага творчага юбілею майстра сёння дадаўся яшчэ адзін — асабісты, на чвэрць стагоддзя большы. Чым не нагода пагаварыць пра ролю Барыса Федасеевіча ў беларускім мастацтве? Але ён адразу мадулюе ў іншую танальнасць — мастацтва ў сабе. І лейтматывам усёй размовы становіцца Купалаўскі тэатр. Далей..
Заслужанаму артысту Рэспублікі Беларусь Івану Пракопавічу Герасевічу 1 студзеня споўнілася 80 гадоў. Ён сыграў сотні роляў і да гэтага часу выходзіць на сцэну Брэсцкага тэатра лялек — задзейнічаны ў многіх спектаклях. Адкуль бяруцца сілы і натхненне? Адказы — у інтэрв’ю з юбілярам. Далей..
Пачатак новага года — час будаваць планы. А каб яны ажыццявіліся, не залішне падсумаваць тое, што зроблена ў 2022-м. Бо толькі абапіраючыся на мінулае, можна ствараць будучыню. Ці не гэтаму нас вучыў Год гістарычнай памяці? Далей..
Што можа быць лепш, чым зімовым, казачным вечарам пачуць чароўныя мужчынскія галасы, якія спяваюць пра каханне да Бога, пра каханне да мамы, да дзяўчыны... Далей..
У Віцебскай абласной філармоніі пройдзе новая лекцыя-канцэрт цыкла Ad libitum. Яна будзе прысвечана творчасці Леаніда Уцёсава, выдатнага акцёра і спевака савецкай эпохі. Далей..
У Нацыянальным мастацкім музеі прайшла выстава гродзенскага мастака Мікалая Бандарчука "Дыялог з часам", прымеркаваная да 70-годдзя жывапісца. Далей..