Віцебскі ансамбль “На ростанях” — адносна малады калектыў. Ён існуе крыху больш за 15 гадоў, але ўжо мае званні “Народны аматарскі калектыў” і “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. Пастаянная прапіска — у паўночнай сталіцы, аднак з канцэртамі і гастролямі артысты аб'ехалі шмат замежных гарадоў. Далей..
Дабрачынная акцыя для пажылых людзей “Ад усёй душы” праходзіць у Беларусі з 3 па 14 студзеня. Ва ўсіх рэгіёнах ладзяцца святы, фестывалі, балі, адбываецца ўшанаванне старэйшага пакалення, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, доўгажыхароў. Кожны дзень напоўнены павагай і ўвагай. Далей..
У этнаграфічным комплексе гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” ідзе рамонт. Назіраючы, як рабочыя шчыруюць на рыштаваннях, замяняюць пачарнелыя дошчачкі на свежую залацістую дранку — літаральна сёлетнюю, міжволі задумваешся пра вечнае і часовае. Дакладней, пра тое, што ж з’яўляецца самым важным у захаванні спадчыны. І ў выніку прыходзіш да высновы: пытанне гэта складанае — як той казаў, дыялектычнае. Далей..
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 13 студзеня на ўнікальнае свята "Шчодрык". Далей..
Канцэрт "Калядны цуд" прагучыць у Гомельскай абласной філармоніі 17 студзеня. Далей..
Ці можа каманда з трох супрацоўнікаў ладзіць брэндавыя імпрэзы і скараць міжнародныя конкурсы? Лёгка — калі гэтым людзям наканавана займацца творчасцю. Тады знойдуцца аднадумцы, тады адмыслоўцаў акрыліць глядацкая любоў. Сведчыць пра гэта вопыт маленькага калектыву рупліўцаў Валкалацкага сельскага дома культуры, што ў Докшыцкім раёне, на чале з Марыяй Кімстач. Далей..
Дзве сяброўкі, якіх пазнаёміла Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, стварылі паспяховы дуэт. Гэта не сюжэт новага фільма, а рэальная гісторыя з жыцця Марыны Федосенка і Кацярыны Шакорда. Далей..
Ганна Трубяцкая зведала поспех на папулярных тэлепраектах, заваявала Гран-пры Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2022” на “Славянскім базары”. Перамогам паспрыялі мэтанакіраванасць і працавітасць, памножаныя на адоранасць. Гэтыя ж якасці не дазволілі спявачцы застацца сярод вечных канкурсантаў. Яе рэпертуар узбагачаецца ўласнымі хітамі, расце геаграфія выступленняў. Па ўсім відаць, што выканаўца дасягае мэты — “быць артысткай высокага рангу”... Далей..
Падчас візіту калегіі Міністэрства культуры ў Гродзенскую вобласць, які адбыўся 26 кастрычніка,міністр Анатолій Маркевіч падкрэсліў,што пры рабоце з аб’ектамі гісторыкакультурнай спадчыны важна наладжваць узаемадзеянне паміж раёнамі і сумесна распрацоўваць турыстычныя маршруты — такі сістэмны падыход дапаможа больш пагрузіць турыстаў у гісторыю рэгіёна. Гэтым разам мы паспрабавалі накрэсліць такі маршрут па наваколлі Налібоцкай пушчы і далей па Навагрудчыне,у ваколіцы славутага возера Свіцязь. Далей..
Амаль паўстагоддзя працуе хор народнай песні імя В. Я. Балаханава. У складзе заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь амаль 30 чалавек. Гэта рабочыя ды служачыя розных прадпрыемстваў і ўстаноў горада Бабруйска — мужчынская і жаночая вакальныя групы, салісты. На чым трымаецца поспех і папулярнасць аб’яднання? На пытанні пагадзіўся адказаць яго кіраўнік Васіль Іванавіч Петракоў. Далей..
Віцебская абласная філармонія запрашае на канцэрт "Стары Новы год у філармоніі", які адбудзецца 13 студзеня. Далей..
Каляды — самы час прыгадаць старажытныя традыцыі, звязаныя з Раством і Новым годам. На чарговым пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры было ўхвалена наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Калядная зорка Случчыны. Асаблівасці вырабу і выкарыстання”. Далей..
Гомель адсвяткаваў 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты юбілей знакавы для кожнага беларуса, а не толькі для жыхароў горада над Сожам: населены пункт стаў першым абласным цэнтрам у рэспубліцы, з якога выгналі гітлераўцаў. Далей..
ХХІХ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі праходзіў з 22 па 26 лістапада ў Віцебску. Далей..
Канцэпцыя развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024–2026 гады зацверджана ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 961 ад 28 снежня 2023 года. Далей..
Менавіта тут, па ўласным прызнанні Артура Бартэльса “ў Мінскай губерні”, 205 гадоў таму прыйшоў на свет гэты знакаміты мастак-сатырык, паэт, драматург, публіцыст, кампазітар і спявак. Далей..
Культура і турызм, па маім перакананні, паняцці ўзаемазвязаныя. Мы збіраем пляцак, каб пабачыць не толькі выток Нёмана, але і, скажам, маляванкі Драздовіча; штораз удасканальваем лагістыку вандровак, каб сябры пазнаёміліся не толькі з драўляным дойлідствам, але і з аўтэнтычнымі бабульчынымі спевамі. Далей..
Святочнымі песнямі і музыкай напоўніцца падвор'е культурна-гістарычнага комплексу «Залатое кола горада Віцебска "Дзвіна"» 7 студзеня. На свяце "Віцебскія Каляды або Каляды ў Задзвінні" можна будзе далучыцца да народных традыцый з танцамі, карагодамі і зімовымі забавамі. Далей..
З 3 па 5 студзеня ў Віцебску праходзіць V Міжнародны фестываль-конкурс "Арт-парад у Віцебску". Далей..
У прэс-клубе “Культура і мастацтва” адбылася відэаканферэнцыя на тэму “Закон № 305-З: дзеянне ў супрацьдзеянні (інфармаванне, прапаганда, тлумачэнне ў фарміраванні нецярпімага стаўлення да карупцыі ў сферы культуры)”. Далей..
Зладжана прагучаў Маладзёжны беларуска-расійскі аркестр на сцэнах Беларускай дзяржаўнай філармоніі і маскоўскага Малога тэатра. Гэты праект Саюзнай дзяржавы адрадзілі сёлета пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Юрыя Башмета. Далей..
Чароўнасць таленту і юнацтва. Менавіта ў такой атмасферы прайшоў Рэспубліканскі навагодні баль для моладзі. Свята стала сапраўдным падарожжам па гісторыі музычнай і танцавальнай культуры Беларусі. Далей..
Сфера культуры паступова рухаецца да інклюзіі. Адмыслоўцы рупяцца аб тым, каб кожны мог прычыняцца да спадчыны краіны і чалавецтва, самаўдасканальвацца і якасна бавіць вольны час. Як у Беларусі наладжана інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне невідушчых і слабавідушчых асоб — раскажам на прыкладах. Далей..
У Магілёве музыка з балетаў "Шчаўкунок", "Лебядзінае возера", "Спячая прыгажуня" прагучыць 5 студзеня ў Цэнтры культуры і вольнага часу. Далей..
Ансамбль, які вучыць не толькі танцавальнаму майстэрству, але і сяброўству, згуртаванасці, узаемаразуменню, адказнасці. Так пра сваё аб’яднанне гавораць удзельнікі гомельскага калектыву “Апельсін”. За 34 гады яго існавання артысты выходзілі на сцэну больш за 2000 разоў! Кожнае выступленне — сапраўднае свята, феерыя, якую гледачы сустракаюць і праводзяць бурнымі апладысментамі. Аб яркім творчым жыцці танцораў — у нашым матэрыяле. Далей..
Сёння ў 15.00 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі "Партызан. Воін. Настаўнік". Далей..
Урачыстая цырымонія перадачы статусу “Культурная сталіца Беларусі” адбылася 15 снежня ў Слуцку. Эстафета перайшла да Бялынічаў Магілёўскай вобласці. Далей..
Выстава "4х4" сучаснага скульптара Максіма Петруля прадстаўлена ў Нясвіжскім палацы да 16 лютага. Далей..
У Міністэрстве культуры 18 снежня прайшло пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. На ім былі ўхвалены прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці шэрагу помнікаў архітэктуры. Далей..
У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава 30 снежня адбудзецца занятак "Добрая пошта". Далей..