Мама-БУМ+Тата-ФЭСТ

Апублiкавана: 17 кастрычнiка 2023 Нам пішуць Традыцыі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Бясспрэчна, сямейны фестываль "Мама-БУМ+Тата-ФЭСТ" - адна з яркіх, эмацыйных і вясёлых падзей Палаца культуры. Сёлета было прынята рашэнне аб'яднаць два мерапрыемствы і адкрыць імі Тыдзень бацькоўскага кахання.

У Палацы культуры 14 кастрычніка працавалі тэматычныя лакацыі на любы густ, актыўныя фотазоны. Для дзяцей і дарослых былі арганізаваны выставы-інсталяцыі, майстар-класы і трэнінгі. Атмасферу свята падтрымлівалі аніматары і роставыя лялькі.

Спектакль тэатра "Батлейка" аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" і канцэрт лепшых творчых калектываў Палаца культуры стаў выдатным падарункам для аўдыторыі гледачоў.

Тэматычныя конкурсы і жартоўныя спаборніцтвы прыцягнулі да ўдзелу вялікую колькасць жадаючых прадэманстраваць свае навыкі і ўменні. І, вядома ж, усе былі адзначаны падарункамі.