У Нацыянальнай бібліятэцы адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Дакрануцца душой да спадчыны", прысвечанай нематэрыяльнай культурнай спадчыне Беларусі.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік і першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада. Выстава зладжаная Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур і Міністэрствам культуры.