Свята "Пакроўскі абярэг"

Апублiкавана: 22 кастрычнiка 2023 Нам пішуць Традыцыі Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Бабруйску адбылося традыцыйнае свята "Пакроўскі абярэг". Да творчай сустрэчы аддзел традыцыйнага мастацтва і рамёстваў Палаца мастацтваў падрыхтаваў забаўляльную праграму з гульнямі, жартоўнымі варожбамі, стварэннем абярэга і традыцыйным чаяваннем з дамашняй выпечкай.

Гасцямі свята сталі пажылыя грамадзяне ўстановы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Бабруйска".

Ірына ЦЫГАНКОВА,

загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска" 

Фота Юліі ІЗМЕР-ЮХНЕВІЧ