Абласны тур свята "Нас з’яднала зямля Беларусі"

Апублiкавана: 17 лiстапада 2023 Нам пішуць Музыка Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

У Талачыне ў межах XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбыўся абласны тур свята "Нас з’яднала зямля Беларусі", прысвечаны Году міру і стварэння.

У абласным свяце прынялі ўдзел творчыя калектывы, індывідуальныя выканаўцы, майстры народных мастацкіх рамёстваў з 10 раёнаў Віцебшчыны. Творчасць удзельнікаў на выставе і ў канцэртнай праграме была прадстаўлена па 9 нацыянальнасцях (армяне, беларусы, казахі, ланкійцы, малдаване, рускія, таджыкі, украінцы, яўрэі).