Цырымонія падпісання пагаднення

Апублiкавана: 20 лiстапада 2023 Стужка Кіно Мінск

Аўтар: ГАБЕЦ Яўгенія

Сёння адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання пагаднення аб сумеснай кінавытворчасці паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Дагавор падпісалі Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" у асобе генеральнага дырэктара Юрыя Аляксея і кампанія Sichuan Blue Eyes Film and Television Culture Media у асобе генеральнага дырэктара Лэй Ханя. 

Падчас цырымоніі падпісання пагаднення аб сумеснай кінавытворчасці міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатолій Маркевіч адзначыў, што сённяшні дагавор — гэта вынік шматгадовых адносін паміж дзвюма краінамі.  

"Адносіны з кітайскімі партнёрамі мы ніколі не ставілі на паўзу. Сёння мы выходзім на зусім новы ўзровень у культурным супрацоўніцтве. Мы доўга шукалі  тыя кірункі, якія будуць цікавыя і беларускаму, і кітайскаму гледачу. Фільм будзе выдатным, ён будзе адлюстроўваць сяброўства нашых людзей, нашых краін, якія закладзены кіраўнікамі дзвюх дзяржаў", — падкрэсліў Анатолій Маркевіч.