Свята "Шчодрык"

Апублiкавана: 11 студзеня 2024 Стужка Музеі Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 13 студзеня на ўнікальнае свята "Шчодрык".   

У праграме: выступ гурта "Явар", паказ ценявога тэатра "Вяртэп" ды лялечнага тэатра "Батлейка", традыцыйныя калядныя варожбы, зімовыя забавы з гульнямі, беларускія народныя танцы і майстар-клас па выцінанцы.  

Мерапрыемства адбудзецца з 14.00 да 15.30.