У Новы год з песнямі!

Апублiкавана: 15 студзеня 2024 Нам пішуць Музыка Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Стары Новы год - гэта выдатнае свята, якое падаўжае зачараванне традыцыйных зімовых урачыстасцяў. 12 студзеня ў фае 2-га паверха Палаца мастацтваў прайшла канцэртная праграма "У Новы год з песнямі!" для выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і суправаджанага пражывання і аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ўстановы сацыяльнай абароны "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Бабруйска".

Святочны настрой гледачам падарылі калектывы мастацкай творчасці ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска": салісты вакальнай студыі "Саўнд" Анжаліка Данцэвіч і Дзмітрый Патапенка, вакальная студыя "Індыга", салістка народнага ансамбля песні "Весялуха" Дарына Далажэўская і Дарына Далажэўская Ірына Аўсянікава, а таксама запальны ансамбль танца "Блік".

Добры настрой, маса ўсмешак, непрыхаванае захапленне гледачоў - усё гэта лунала ў паветры і стварала святочны настрой. Гледачы дзякавалі артыстам гучнымі апладысментамі.

Ірына АЎСЯНІКАВА,

культарганізатар аддзела культурна-дасугавай дзейнасці ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска" 

Фота Кацярыны КАВАЛЕНКА