"Мастацтва XX стагоддзя ў асобах"

Творчую спадчыну Марка Мінкова прадставяць у Віцебскай філармоніі сёння а 19.00 ў першай лекцыі цыкла "Мастацтва XX стагоддзя ў асобах" праекта Ad libitum. 

Ён быў адным з лепшых кампазітараў сваёй эпохі і праславіўся творамі, якія гучалі ў вядомых савецкіх кінафільмах ("Следства вядуць знаўцы", "Нязнайка з нашага двара", "Прыгоды маленькага Мука" і інш.) — усяго больш за 60 кінастужак.

Артысты абласной філармоніі не толькі раскажуць наведвальнікам лекцыі аб творчасці і заслугах кампазітара, але і дапамогуць глыбей пагрузіцца ў яго сакрэты стварэння музыкі. Яны выканаюць самыя вядомыя творы аўтара.