У належным тэмпе

Апублiкавана: 09 лютага 2024 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: ШЭЙКА Данііл

Міністр культуры Анатолій Маркевіч наведаў будаўнічыя аб’екты Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава і азнаёміўся з ходам работ. 

Як паведамілі кіраўніку ведамства, падрадчыкі сумленна выконваюць абавязацельствы, а ўсе працэсы на аб’ектах ідуць у належным тэмпе. Акрамя таго, паспяхова асвойваюцца выдаткаваныя на будаўніцтва сродкі. На дадзены момант пракладзены ўсе камунікацыі. Адмыслоўцы прыступілі да ўнутранай апрацоўкі памяшканняў. Адметна, што ў аздобе інтэр’ераў выкарыстоўваюцца матэрыялы айчыннай вытворчасці. 

Каледж імя Глебава зойме некалькі аб’яднаных будынкаў на вуліцы Багдана Хмяльніцкага. У вучэбнай частцы прадугледжаны класы і майстэрні, актавая і спартыўная залы, кабінеты адміністрацыі, прасторны буфет. У інтэрнаце зроблены пакоі блочнага тыпу з санвузламі, а на кожным паверсе навучэнцам будуць даступныя кухні і памяшканні для самападрыхтоўкі. Мяркуецца, што новы навучальны год выхаванцы і педагогі сустрэнуць ужо ў гэтых утульных сучасных пабудовах.