Захаваць гістарычную памяць

Апублiкавана: 10 лютага 2024 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

Мірнае неба над галавой, права жыць і працаваць у свабоднай дзяржаве здабыта папярэднімі пакаленнямі. Аддаць даніну памяці героям, зберагчы дасягнутае і ўнесці ўклад у развіццё краіны — святы абавязак патомкаў. 

На тэрыторыі Буйніцкага поля, дзе ў ліпені 1941 года абаронцы Магілёва зрабілі немагчымае — 23 дні стрымлівалі армады фашыстаў, узводзіцца Музей славы. Будынак будзе мець выгляд ордэна Айчыннай вайны. 

Экспазіцыя музея адлюструе абарончыя і вызваленчыя баі на Магілёўшчыне, палітыку генацыду ў перыяд акупацыі, падпольную і партызанскую барацьбу, пошукавы рух. Цэнтральнай тэмай стане гераічная абарона Магілёва. Увага будзе нададзена і працоўнаму подзвігу — пасляваеннаму аднаўленню Магілёўшчыны, дасягненням у эканоміцы і сацыяльнай сферы. Сучасныя тэхналогіі дазволяць ярка і маштабна апісаць падзеі і герояў, паглыбіўшы наведвальнікаў у атмасферу мінулага. 

Музей стане цэнтрам грамадзянска-патрыятычнага выхавання, месцам правядзення мерапрыемстваў па захаванні гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.