Самабытнасць у мастацтве

Апублiкавана: 12 лютага 2024 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

У літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася сустрэча-прэзентацыя “Самабытнасць у мастацтве” ў сувязі з выхадам новай кнігі смаргонскай журналісткі Галіны Антонавай “Космас Анатоля Антонава”.

Галіна Францішкаўна расказала пра тое, як стваралася кніга, пазнаёміла гасцей мерапрыемства з творчасцю самабытнага мастака Анатоля Антонава – бацькі мужа журналісткі. Выданне, першапачаткова задуманае як сямейная памяць аб члене сям'і, стала падзеяй для нашага горада і Петрыкава, адкуль родам герой кнігі. Аляксандр Антонаў падзяліўся ўспамінамі аб бацьку. Творчыя гены перайшлі ў спадчыну, ён таксама піша карціны. У бібліятэцы была арганізавана выстава твораў Анатоля і Аляксандра Антонавых.

Прэзентацыя стала не толькі магчымасцю пазнаёміцца з кнігай, але і сустрэчай творчасці, натхнення і эмоцый.

Юлія ЖУК

загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Смаргонскай раённай бібліятэкі