Сімвал вызвалення

Апублiкавана: 05 красавiка 2024 Стужка Афіцыйна Мінск

Аўтар: Аўтары

Абраны лагатып 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

На эмблеме — стылізаваны контур нашай краіны, выкананы ў колерах дзяржаўнага сцяга. На пярэднім плане — выява мемарыяла “Курган Славы” і адпаведны надпіс. Аўтарам лагатыпа стаў Аляксандр Седзіч — пераможца творчага спаборніцтва, якое ладзілася Міністэрствам культуры. 

Згодна з інструкцыяй аб парадку правядзення конкурсу, лагатып можа выкарыстоўвацца падчас сацыяльных інфармацыйных і іншых кампаній, прымеркаваных да святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Эмблема мусіць размяшчацца ў сродках масавай інфармацыі, на аб’ектах вонкавай рэкламы, афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і арганізацый, іншых інтэрнэт-рэсурсах.