Прэм’ера!

Апублiкавана: 10 красавiка 2024 Стужка Кіно Мінск

Аўтар: Аўтары

Агульнанацыянальная прэм’ера карціны Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” — стужкі “Час вярнуцца” — адбудзецца 2 мая! 

Фільм заснаваны на рэальных падзеях і распавядае пра ўнікальную аперацыю беларускіх партызан, якія знайшлі праход у тыл ворага праз непралазную дрыгву. Дзякуючы дадзеным партызанскай разведкі на балоце была пабудаваная дарога — “лыжнёўка”, якая дала важную тактычную перавагу савецкім войскам у ходзе аперацыі “Баграціён”. Стужка — даніна ўдзячнай памяці подзвігу прадзедаў і дзядоў-герояў — прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Не прапусціце!