Баявая агітбрыгада

Апублiкавана: 12 красавiка 2024 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: ЮРКЕВІЧ Зміцер

Шэфская творчая акцыя “Баявая агітбрыгада”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, стартавала 10 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас адкрыцця творчай акцыі “Баявая агітбрыгада”Падчас адкрыцця творчай акцыі “Баявая агітбрыгада”

На адкрыцці выступілі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Іна Адамовіч, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Варапаеў, старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання вэтэранаў генерал-маёр Іван Гардзейчык ды іншыя. 

Лейтматывам прамоў стала думка, наколькі важна захаваць памяць аб вайне, перадаць будучым пакаленням пачуццё пашаны да подзвігу продкаў, разуменне значнасці Вялікай Перамогі для нашай краіны і ўсяго свету. Выступоўцы падкрэслівалі, што трэба ганарыцца Перамогай і не забываць аб уроках вайны, ахвярамі якой сталі дзясяткі мільёнаў чалавек. 

Згодна з канцэпцыяй акцыі, творчыя калектывы і выканаўцы наведаюць вайсковыя часці і прадпрыемствы, дзе дадуць канцэрты, правядуць сустрэчы з ваеннаслужачымі і работнікамі. Акрамя традыцыйных нумароў, запланаваны тэматычныя лекторыі і кіна-паказы. 

Падчас адкрыцця творчай акцыі “Баявая агітбрыгада”

Падчас адкрыцця творчай акцыі “Баявая агітбрыгада”

На адкрыццё акцыі былі запрошаны ветэраны, курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, навучэнцы адукацыйных устаноў краіны. Маладому пакаленню распавялі пра гісторыю агітбрыгад. Даведаліся хлопцы ды дзяўчаты і чаму менавіта “песня нам будаваць і жыць дапамагае”. У склад “Баявой агітбрыгады” ўвайшлі салісты Белдзяржфілармоніі Улада, Дзмітрый Гайдукоў і Уладзімір Даніловіч, мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята” Вячаслаў Статкевіч, фальклорны гурт “Купалінка”, узорны дзіцячы тэатр “Фрэскі” і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр эстраднай песні “Сябрынка”.