Рэспубліканскі конкурс п’ес для тэатраў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

Апублiкавана: 18 красавiка 2024 Стужка Тэатры Мінск Конкурсы

Аўтар: Аўтары

Міністэрства культуры, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі» з 15 красавіка па 1 верасня 2024 г. праводзіць рэспубліканскі конкурс п’ес для тэатраў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Конкурс праводзіцца ў мэтах захавання гістарычнай памяці аб Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, папулярызацыі гістарычных ведаў і супрацьдзеяння спробам скажэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, узбагачэння рэпертуару тэатраў рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання спектаклямі ваенна-патрыятычнай тэматыкі па п’есах сучасных аўтараў.

У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія прафесійна займаюцца літаратурнай і тэатральнай творчасцю і творчай працай якіх створана п’еса.

Для ўдзелу ў конкурсе ў перыяд з 15 красавіка па 1 верасня 2024 г. удзельнікі падаюць на электронны адрас: info@rtbd.by наступныя матэрыялы:

  • заяўку на ўдзел у конкурсе па форме згодна з дадаткам;
  • тэкст п’есы;
  • інфармацыю аб аўтарах (аўтарскіх калектывах) з указаннем біяграфічных звестак і творчых дасягненняў.

Аўтары (аўтарскія калектывы) – пераможцы конкурсу атрымліваюць грашовую прэмію ў памеры 60 базавых велічынь.

П’есы аўтараў (аўтарскіх калектываў), якія сталі пераможцамі конкурсу, перадаюцца ў тэатральна-відовішчныя ўстановы рэспубліканскага і мясцовага падпарадкавання для пастаноўкі спектакляў у 2024 – 2025 годзе.

Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс прыкладаецца.

Інструкцыя. Драматургічны конкурс

Заяўка