Другі фестывальны дзень "Анімаёўкі-2022"

Апублiкавана: 27 кастрычнiка 2022 Стужка Кіно Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

Другі фестывальны дзень «Анімаёўкі-2022» падарыў гледачам творчыя сустрэчы і майстар-класы. 

У рамках форуму анлайн адбыліся імправізаваныя ўрокі «Гісторыя спробаў распавесці гісторыю» рэжысёра-аніматара студыі анімацыйнага кіно «Млын» Антона Дзьякава (Расія), «Як ажываюць анімацыйныя героі» рэжысёра-аніматара Іны Яўланнікавай (Расія), «Стварэнне анімацыйных серыялаў» кіраўніка анімацыйнай студыі Dala Animation Дыльшата Рахматуліна (Казахстан). Усе прысутныя далучыліся да творчага працэсу, даведаліся пра гісторыю мультыплікацыі і сучасныя тэхнікі стварэння анімацыйных фільмаў. 

Акрамя таго, у Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў прайшла творчая сустрэча з акцёрам Віктарам Васільевым. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь расказаў пра свой шлях і падзяліўся з моладдзю сакрэтамі майстэрства.