Харэаграфічнае шоу "Прыма і яе мужчыны"

Апублiкавана: 03 лiстапада 2022 Стужка Тэатры Мінск

Аўтар: Аўтары

Моладзевы тэатр эстрады прадставіць прэм'еру — харэаграфічнае шоу "Прыма і яе мужчыны" — 11 лістапада. 

Сюжэт спектакля будуецца вакол творчасці, мімалётных раманаў, выпадковых сустрэч і прагі кар'ернага росту артысткі балета.  Рэжысёр і сцэнарыст Дзяніс Кашавы. Аўтарская харэаграфія — танцавальны праект Fusion пад кіраўніцтвам галоўнага балетмайстра Моладзевага тэатра эстрады Таццяны Трафімавай. 

Прэм'ера запланаваная на 19.00. Наступным разам убачыць шоу «Прыма і яе мужчыны» можна будзе 15 снежня.