Трэцяга лістапада споўнілася 140 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Беларусь сустрэла юбілей класіка айчыннай літаратуры разнастайнымі святочнымі мерапрыемствамі.
Першы пункт святочнага маршруту – Мінск. Творчая дэлегацыя на чале з Міністрам культуры краіны Анатоліем Маркевічам усклала кветкі да помніка пісьменніку на плошчы Якуба Коласа.
Яркія ўражанні пакінула маштабнае дзейства, якое разгарнулася на на малой радзіме народнага пісьменніка – Стаўбцоўшчыне.
У рамках святочных мерапрыемстваў прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі з удзелам пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, супрацоўнікаў музеяў і мастацкіх калектываў краіны наведалі мемарыяльныя сядзібы філіяла музея “Мікалаеўшчына”, дзе адбылося літаратурна-музычнае свята “Такі ўжо звычай беларускі…”. Акрамя гэтага дэлегацыя наведала і іншыя коласаўскія мясціны – мемарыяльныя сядзібы “Акінчыцы”, “Альбуць”, “Смольня” і “Ласток”.
Знакам удзячнай падзякі нашчадкаў да таленту і грамадзянскай пазіцыі вялікага сына нашай Бацькаўшчыны стала святочнае адкрыццё помніка Песняру ў цэнтры Стоўбцаў.
Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ