Выстава "3/4 стагоддзя"

Апублiкавана: 07 лiстапада 2022 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава з 10 лістапада на працягу месяца будзе працаваць выстаdа "3/4 стагоддзя", прысвечаная 75-годдзю Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава.

3/4 стагоддзя — менавіта столькі часу прайшло з заснавання Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава. Іменна там атрымалі першыя ўрокі прафесійнага майстэрства народныя мастакі Беларусі Міхаіл Савіцкі, Май Данцыг, Віктар Грамыка, Арлен Кашкурэвіч, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі, Іван Міско, Васіль Шаранговіч. 

У экспазіцыі прадстаўлены работы выпускнікоў каледжа ў такіх відах выяўленчага мастацтва, як жывапіс, графіка, скульптура.

Даведкі па тэлефонах: 62–24–25, 71–17–49