Узнагароды прадстаўнікам таленавітай моладзі і іх выкладчыкам

Апублiкавана: 11 лiстапада 2022 Фотарэпартаж Музыка Мінск

Аўтар: Аўтары

Міністр культуры Анатолій Маркевіч 10 лістапада сустрэўся з навучэнцамі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, якія дасягнулі значных поспехаў на XVI Маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў-удзельніц СНД. Былі ўручаны узнагароды 29 прадстаўнікам таленавітай моладзі і іх выкладчыкам.

Ва ўрачыстай абстаноўцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Міністр культуры выказаў словы падзякі ўсім ўдзельнікам, арганізатарам і педагогам, якія годна прадставілі нашу краіну на міжнародным узроўні.

– За сваю пакуль няшматгадовую гісторыю гэты ўнікальны творчы праект набыў прызнанне і высокі аўтарытэт, сабраў самых перспектыўных маладых творцаў, стаў сапраўдным святам мастацтва. Для нашай творчай моладзі, якая з запалам прымае ўдзел у гэтым спаборніцтве, адкрываюцца магчымасці прадставіць свае дасягненні шырокай публіцы і атрымаць ацэнкі паважнага журы. Удзел у Дэльфійскіх гульнях садзейнічае творчаму станаўленню маладога пакалення, – падкрэсліў Анатолій Маркевіч. 

Пасля ўручэння ўзнагарод для гасцей цырымоніі арганізавалі святочны канцэрт з удзелам пераможцаў XVI Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельніц СНД.

Ульяна КАСЦЮНІНА

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ