Ва ўрачыстай абстаноўцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Міністр культуры выказаў словы падзякі ўсім ўдзельнікам, арганізатарам і педагогам, якія годна прадставілі нашу краіну на міжнародным узроўні.
– За сваю пакуль няшматгадовую гісторыю гэты ўнікальны творчы праект набыў прызнанне і высокі аўтарытэт, сабраў самых перспектыўных маладых творцаў, стаў сапраўдным святам мастацтва. Для нашай творчай моладзі, якая з запалам прымае ўдзел у гэтым спаборніцтве, адкрываюцца магчымасці прадставіць свае дасягненні шырокай публіцы і атрымаць ацэнкі паважнага журы. Удзел у Дэльфійскіх гульнях садзейнічае творчаму станаўленню маладога пакалення, – падкрэсліў Анатолій Маркевіч.
Пасля ўручэння ўзнагарод для гасцей цырымоніі арганізавалі святочны канцэрт з удзелам пераможцаў XVI Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельніц СНД.
Ульяна КАСЦЮНІНА
Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ