Мінскі міжнародны Калядны оперны форум адкрыецца творам Пятра Чайкоўскага «Яўген Анегін» у пастаноўцы Маскоўскага музычнага тэатра «Гелікон-опера».
На сцэне беларускага Вялікага выступяць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Лізавета Кулагіна, Максім Перабейнас, Валянціна Гофер, Ігар Марозаў, Іна Звяняцкая, Аляксей Дзедаў, Міхаіл Лавераў і Дзмітрый Караткоў.
За пультам — галоўны дырыжор тэатра «Гелікон-опера» Валерый Кір'янаў.