На базе ўстановы "Замкавы комплекс "Мір"" госці пазнаёміліся з нематэрыяльнай спадчынай Карэліцкага раёна. Спецыялісты і эксперты ў сферы нематэрыяльнай спадчыны СНД з вялікай цікавасцю азнаёміліся з выставай элементаў саломапляцення, выцінанкі, ганчарства і прадстаўленай рэплікай традыцыйнага ладу Карэліцкага раёна.
Сваю творчасць прадставілі народны лялечны тэатр "Батлейка", народны ансамбль музыкі і песні "Цырынскія музыкі".
Рэгіянальныя асаблівасці народнай традыцыйнай культуры атрымалі высокую адзнаку ўдзельнікаў семінара.