Фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары"

Апублiкавана: 21 лiстапада 2022 Стужка Музыка Брэст і вобласць

Аўтар: Аўтары

Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" адбудзецца ў Брэсце.  У рамках форуму 9–12 студзеня свае дасягненні прадставяць музыканты з 10 краін.

Дырэктар і мастацкі кіраўнік фестывалю, старшыня Брэсцкага абласнога музычнага таварыства Лілія Батырава адзначыла, што гледачоў чакае насычаная праграма. 

Падзеі пройдуць на дзвюх пляцоўках: у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы і Брэсцкім дзяржаўным музычным каледжы імя Р. Шырмы.