Выстава "“Мёртвыя душы”: ілюстрацыі да паэмы М. В. Гогаля"

Апублiкавана: 24 лiстапада 2022 Стужка Бібліятэкі Мінск

Аўтар: Аўтары

Выставу графікі расійскага мастака Сяргея Алімава "“Мёртвыя душы”: ілюстрацыі да паэмы М. В. Гогаля" прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы.

У экспазіцыі дэманструюць серыю з 40 работ, якія выкананы ў тэхніцы шаўкаграфіі. Праект дапоўніла кніжная выстава з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі: паказаныя першыя выданні паэмы «Прыгоды Чычыкава, або Мёртвыя душы», першыя ілюстраваныя выданні. Таксама можна ўбачыць нотныя творы, паштоўкі, выявы і аўдыявізуальныя дакументы. 

Выстава "“Мёртвыя душы”: ілюстрацыі да паэмы М. В. Гогаля" даступная да 30 студзеня 2023 года.