Фотавыстава"Галоўнае ў жыцці — вернасць"

Апублiкавана: 30 лiстапада 2022 Стужка Музеі Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

У Віцебску адкрылася выстава фатаграфій "Галоўнае ў жыцці — вернасць" у памяць пра заснавальніка і дырэктара Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" Радыёна Баса.

У экспазіцыі можна ўбачыць самыя розныя эпізоды прафесійнага, дзелавога, публічнага і асабістага жыцця прадзюсара і рэжысёра. Здымкі сабраныя ў 26 рамах, кожная з якіх уяўляе сабой калаж у выглядзе лістоў фотаальбома.

Праект даступны ў Цэнтры культуры "Віцебск" да канца года.