Экспазіцыя "Яе рук справа"

Апублiкавана: 04 снежня 2022 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

Работы педагога з Хойнікаў дэманструюць на выставе ў мінскім гандлёвым цэнтры "Сталіца". У рамках экспазіцыі "Яе рук справа" прэзентавалі новую калекцыю карцін, зробленых з кавы і пілавіння. Аўтар прац — Вікторыя Новікава, педагог Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Хойнікаў.

Майстар некалькі месяцаў даследавала розныя матэрыялы, спрабуючы знайсці простую і пры гэтым арыгінальную тэхніку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 

На завяршэнне праекта плануецца правесці аўкцыён, а атрыманыя сродкі накіраваць на дабрачыннасць.