Пляцоўка для абмену вопытам і развіцця агульнай справы!

Апублiкавана: 06 снежня 2022 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

У Мінску прайшоў V Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Кожны раз пляцоўка розная, на гэты раз сталіца, а тэма - "Музей. Спадчына. Памяць".

У спартыўна-культурным цэнтры ўніверсітэта культуры і мастацтваў прадстаўнікі больш за 80 музеяў і галерэй краіны. У арыгінальнай форме яны прапанавалі свае калекцыі і экспанаты. Экспазіцыі пераносяць у часы Вялікай Айчыннай вайны, знаёмяць з культурай і побытам беларусаў. Традыцыі і гісторыя хутчэй у напаўненні, а вось прэзентацыя і зносіны з гледачамі - праз сучасныя тэхналогіі.

Такі музейны злёт - гэта яшчэ і магчымасць абмяняцца вопытам з калегамі з іншых краін. Запланаваны круглы стол з удзелам прадстаўнікоў СНД. На форум прыехала расейская дэлегацыя. Ужо намечаны шляхі супрацоўніцтва паміж музеямі дзвюх краін. Было падпісана 6 пагадненняў.

Па выніках форуму вызначылі фаварытаў сярод музеяў краіны па некалькіх намінацыях - за лепшае прадстаўленне, музейнае выданне і культурную праграму.

Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ