Канцэртная праграма да Года гістарычнай памяці

Апублiкавана: 07 снежня 2022 Нам пішуць Музыка Брэст і вобласць

Аўтар: Аўтары

Канцэртную праграму да Года гістарычнай памяці прэзентавалі юныя музыканты Брэста. Калектывы дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 горада над Бугам прадставілі канцэрт на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы 6 снежня.

Публіка пачула два ўзорныя хоры — старэйшых класаў (кіраўнік Наталля Кацуба) і "Кант" (кіраўнік Святлана Барысюк), узорны ансамбль скрыпачоў і віяланчэлістаў "Кантабіле" (кіраўнік Наталля Цярэшчанка) і заслужаны аматарскі калектыў народны ансамбль "Ронда".