Мясцовы абрад "Запускі"

Апублiкавана: 08 снежня 2022 Нам пішуць Клубы Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

На вечарыну ў Навасёлкаўскі СДК былі запрошаны жыхары і госці аг. Кабылаўка. Абрад "Запускі" быў фактычна адроджаны ўдзельнікамі народнага аматарскага аб’яднання "Смаляначка». Звесткі пра абрад калектыў сабраў звесткі падчас фальклорных экспедыцый у в. Смаляніца.

"Запускі" праходзілі ў пачатку Піліпаўскага посту. Людзі збіраліся на вячоркі, займаліся рукадзеллем, спявалі, танцавалі. Але галоўным дзеяннем  было катанне каменьчыка. Кожная жанчына, ідучы на вячоркі, загадзя клала каменьчык каля ганка, а потым каціла яго праз усю хату да покуці, прыгаворваючы свае пажаданні дабрабыту, здароўя і Божай ласкі ў хату і сям’ю на ўвесь год.

Госці мерапрыемства не толькі ўбачылі гэты цікавы мясцовы абрад, але і змаглі ў ім паўдзельнічаць: спявалі песні, танцавалі "Падэспань", "Кракавяк" і "Польку тройкамі".