Прэм'ера інклюзіўнага спектакля "Жыць"

Апублiкавана: 08 снежня 2022 Нам пішуць Тэатры Магілёў і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Магілёве з аншлагам прайшла прэм'ера інклюзіўнага спектакля "Жыць". Пастаноўка створана па матывах твора Шолам-Алейхема "Цеўе-малочнік". 

У ёй задзейнічана каля 20 чалавек, і ўсе яны супрацоўнікі і выхаванцы дома-інтэрната. Рэжысёр Сяргей Юрэвіч, акцёр Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, зрабіў акцэнт не на дыялогах, а на пачуццях, якімі жывуць героі, і эмоцыях, што артысты падарылі гледачам.

Паказ у Магілёве — трэці. Да гэтага прэм'еру прадставілі на сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра і ў Рагачове.