У горадзе на Бугам пройдзе гастранамічны фестываль "Брэсцкія забавы". 14–15 студзеня жыхары і госці Брэста змогуць пагрузіцца ў атмасферу святочных гулянняў са шматлікімі пачастункамі. Фестываль будзе суправаджацца музыкай Брэсцкага духавога аркестра і ўдзельнікаў тэлешоу "Зорны шлях".
Хэдлайнерам канцэртнай праграмы стане заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Саладуха. Ён не толькі выступіць са сваімі хітамі, але і правядзе майстар-клас па гатаванні юшкі.