У Віцебску адкрылася выстава майстроў народных рамёстваў. Наведвальнікам экспазіцыі даступна каля 300 вырабаў розных традыцыйных рамёстваў: ткацтва, вышыўкі, саломапляцення і ганчарства. Сярод самых цікавых работ — маляваныя дываны і калекцыя сярэднявечнага адзення.
Работы майстроў можна будзе ўбачыць у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці да 11 лютага.