Уладзімір Аруцюнян прэзентаваў песню "Насуперак". Маляўнічы лірычны нумар сустрэлі бурнымі авацыямі.
Марго Новік другой песняй выбрала далікатную песню "Вышэй за аблокі".
Апошнім сваю фінальную песню прэзентаваў Іван Дзятлаў. Яркім завяршэннем конкурснай праграмы стала Show must go on!
Для агучвання вынікаў галасавання гледачоў на сцэну быў запрошаны старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Іван Эйсмант. Пераможцам другога сезона "Фактар.бай" стаў Іван Дзятлаў. Другое месца занў Уладзімір Аруцюнян. Ганаровае трэцяе месца – у Марго Новік.
Фота Таццяны МАТУСЕВІЧ