У Брэсце адкрылася выстава работ выпускнікоў Віцебскага мастацка-графічнага факультэта "Мы – худграф".
У экспазіцыі прадстаўлена больш за 60 аўтарскіх работ — жывапіс, графіка, скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Гэта першая выстава, якая аб'яднала творчых людзей розных пакаленняў агульным паняццем "віцебская школа".
Выстава будзе працаваць да 9 красавіка ў філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея – Мастацкім музеі. Потым экспазіцыя адправіцца з Брэста ў Віцебск.