Выставы-конкурсы тканых кілімкаў і вытанчаных габеленаў

Апублiкавана: 23 сакавiка 2023 Стужка Народная творчасць Віцебск і воблась

Аўтар: Аўтары

Майстры народных рамёстваў Віцебскай вобласці прадставяць тканыя ўручную аўтарскія кілімкі і вытанчаныя габелены на дзвюх выставах-конкурсах у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Экспазіцыя "У роднай хатцы на падлозе: ходнікі, дарожкі, дыванкі" пазнаёміць наведвальнікаў з разнастайнасцю падлогавых пакрыццяў, якія вясковыя і гарадскія ўмеліцы ткалі, шылі і вязалі самі і якімі ўпрыгожвалі дамы ўнутры. Яны таксама служылі ў якасці абярэгаў, якія адганялі зло і негатыў ад жылля. 

Акрамя таго, наведнікаў чакае выстава-конкурс "Ад шпалераў да габелена". У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы, на якіх аўтары адлюструюць мясцовую архітэктуру, родныя пейзажы, свет жывёл і птушак падвінска-падняпроўскага краю, беларускія арнаменты ў розных тэхніках, святы народнага календара, бытавога ўкладу жыцця жыхароў Віцебшчыны. 

Даступныя экспазіцыі будуць да 8 красавіка.