Літаратурна-музычны вечар "Жывое дыханне памяці"

Апублiкавана: 02 мая 2023 Стужка Музеі Мінск

Аўтар: Аўтары

У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пройдзе літаратурна-музычны вечар "Жывое дыханне памяці".

У канцэртную праграму ўвойдуць знакамітыя песні ваенных гадоў, а таксама яркія харэаграфічныя пастаноўкі. У мерапрыемстве прымуць удзел студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. Глінкі.

Канцэрт адбудзецца 5 мая ў 19.00, у Залі Перамогі.