"Кераміка Крэва" на Смарогоншчыне

 Мястэчка сабрала аматараў гістарычных падарожжаў і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, рыцарскіх забаваў і народнай музыкі. Госці свята змаглі атрымаць асалоду ад выступаў фальклорных і этнаграфічных калектываў як з Смаргоні, так і суседзяў – народнага сямейнага ансамбля Парфенчыкаў (Лідскі раён) і вакальнага ансамбля
“Рада-рай” з Гродна. 
Цэнтрам фестывалю «Кераміка Крэва» стала пляцоўка керамістаў і майстроў народнай творчасці «Горад майстроў», а таксама дэгустацыйная майстэрня «Карчомка па-крэўску» з хатнімі прысмакамі, напоямі і супам. Жадаючыя змаглі набыць посуд, цацкі, дэкаратыўныя талеркі, зробленыя рукамі народных умельцаў.
У свяце са сваімі майстар-класамі і прэзентацыяй работ прынялі ўдзел керамісты і майстры народнай творчасці з рэгіёнаў нашайвобласці: Мар'ян Козар з Ашмян, Таццяна Рублеўская са Скідзеля, Алена Свідэрская з Ліды, Святлана Круглаполава з Гродна.
Па традыцыі ў рамках свята прайшоў традыцыйны рыцарскі турнір. Усе жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у майстар-класах па сярэднявечных і бытавых танцах ды рэканструкцыях рыцарскіх бітваў.