Музычныя вечары ў Гомелі

Апублiкавана: 13 чэрвеня 2023 Стужка Музыка Гомель і вобласць

Аўтар: Аўтары

У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі стартуюць летнія музычныя вечары. 15 чэрвеня, 13 ліпеня і 23 жніўня ў Белай гасцёўні палаца пройдуць тэматычныя канцэртныя праграмы. Арганізатары абяцаюць неверагодную атмасферу, чароўныя мелодыі і прыемную кампанію.

Так, 15 чэрвеня ў праграме Таццяны Старчанка "Летнім вечарам. Фрыдэрык Шапэн" будзе гучаць фартэпіяна. Гасцей чакаюць вальсы, накцюрны, мазуркі, скерца, эцюды і многае іншае.