Выстава “Аляксей Глебаў. Услаўляючы чалавека”

Апублiкавана: 17 чэрвеня 2023 Стужка Выяўленчае мастацтва Мінск

Аўтар: Аўтары

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24) прадставілі выставу “Аляксей Глебаў. Услаўляючы чалавека”. 

У 2023 годзе споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння народнага мастака БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (пасмяротна), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, скульптара і педагога Аляксея Канстанцінавіча Глебава (11[24].03.1908, с. Звéравічы Краснінскага павета Смаленскай губерні – 02.10.1968, Мінск).

Выстава Аляксея Глебава ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь ахопіць перыяды творчага жыцця майстра з 1940-х па 1960-я гады, з ваенных да апошніх гадоў жыцця. Усе работы звязаны з асноўнымі этапамі шляху скульптара ў мастацтве і раскрываюць галоўныя напрамкі яго мастацкіх пошукаў. На выставе будуць экспанавацца творы скульптуры са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і фондаў Беларускага саюза мастакоў, а таксама дакументы і фатаграфіі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, з асабістага архіва скульптара Аляксандра Міхайлавіча Каструкова і архіва сям’і Аляксея Канстанцінавіча Глебава. Дапоўняць экспазіцыйную прастору жывапісны, скульптурны і графічныя партрэты Аляксея Глебава, створаныя яго калегамі па творчым цэху, са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама відэафільм і радыёперадача аб скульптары з унікальнымі запісамі яго голасу з фондаў Белтэлерадыёкампаніі. 

Экспанаванне выставы працягнецца з 17 чэрвеня па 13 жніўня 2023 года