БЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ КАЛЯНДАР. ЛІПЕНЬ

Апублiкавана: 30 чэрвеня 2023 Каляндар Традыцыі не указан

Аўтар: Аўтары

Народны каляндар — гэта сістэма зафіксаваных у фальклоры свят, ігрышчаў, абрадавых звычаяў, прысвяткаў, працоўных дзён, якая адлюстроўвае прыроднахраналагічныя веды беларусаў. Асобныя старадаўнія прыкметы надвор’я, звязаныя з пэўнымі датамі, цяпер ужо страцілі актуальнасць, некаторыя звычаі засталіся толькі ў гістарычнай памяці, іншыя ж актыўна бытуюць і сёння. 

Сістэматызаваны беларускі народны каляндар з яго велікодна-валачобнымі песнямі, што ў строгай храналагічнай паслядоўнасці апісваюць прысвяткі і святы, ёсць нацыянальным шэдэўрам і фенаменальнай з’явай сусветнай нематэрыяльнай культуры. Акрамя таго, валачобныя песні, што выконваліся на Вялікдзень, даўнейшы Новы год, — гэта своеасаблівае паэтычнае кола жыцця. 

У народным календары на 2023-і прадстаўлены асноўныя святы і прысвяткі з кароткімі тлумачэннямі, прыкметамі, прымаўкамі, урыўкамі з валачобных песень і г. д. Дні, якія адзначаюць беларусы-католікі, выдзелены курсівам. Зорачкай (*) вылучаны святы рухомай царкоўнай пасхаліі, што не маюць сталага месца ў годзе. 

Умоўныя абазначэнні: п — панядзелак, а — аўторак, с — серада, ч — чацвер, пт — пятніца, сб — субота, н — нядзеля. Астранамічныя звесткі, пададзеныя ў тэксце, адносяцца да Мінска. Больш падрабязна пра значэнне хранонімаў можна прачытаць у кнігах “Беларускі народны каляндар” (Мінск, 1993, 2002) і іншых.

6. ч. Купалле. Свята Сонца і кахання. “Дзень адбаўленне, ночы прыбаўленне”. 

7. пт. Іван Купала. “Учора была Купала, а сёння Іван”. 

8. сб. Данат. “Святы Данат коскі точыць”. 

10. п. Сем братоў. “Сем братоў варожаць, колькі тыдняў пагоды”. Самсон. “На Самсона дождж — сем тыдняў то ж”. 

12. с. Пятро. Свята заканчэння Купалля. 

13. ч. Паўпятро. Дзень талакі. Сымон і Юда. “На Сымана й Юды конь баіцца груды”. 

14. пт. Кузьма і Дзям’ян. Свята кавалёў. “Святы Пятро жыта спеліць, святы Кузьма сярпы робіць, а святы Дзям’ян сена грабе”. 

17. п. Андрэй. “Авёс у світцы, а на грэчцы і кашулі няма”, “Андрэй усіх мудрэй”. 

18. а. Свята Месяца. “Месяц гуляе”.

21. пт. Казанская, Градавы дзень. Засцераганне ад нябесных стыхій, ад хвароб вачэй і галавы. Пракоп. Пракоп бок прыпёк. 

25. сб. Якуб. “На Якуба хлеба поўна губа”. Прокл. Засцерагаліся вялікіх рос. 

26. с. Ганна. Снапы кладзе. Гаўрылей. Засцеражэнне ад граду. 

29. сб. Афінаген. Заціхаюць птушкі. 

30. н. Серпавіца, Шыпілінка (пятніца перад Ільёй). Дзень “зазубрывання” сярпоў перад жнівом.