Свята песні і паэзіі "Ракуцёўскае лета"

Апублiкавана: 23 лiпеня 2023 Стужка Народная творчасць Мiнская вобласць

Аўтар: Аўтары

29 ліпеня ў Маладзечанскім раёне адбудзецца свята песні і паэзіі "Ракуцёўскае лета".

Філіял музея Максіма Багдановіча ў вёсцы Ракуцёўшчына рыхтуе разнастайныя мерапрыемствы: экскурсію па фальварку, канцэртную праграму, выступленні літаратараў, квэсты, гульні, майстар-класы і фотазоны. Таксама пройдзе ўскладанне кветак да памятных камянёў.