Да II Гульняў краін СНД разам з бібліятэкай

Апублiкавана: 04 жнiўня 2023 Нам пішуць Афіцыйна Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Лічаныя гадзіны аддзяляюць нас ад пачатку II Гульняў краін СНД. Гэтая яркая і знакавая падзея ўжо колькі часу займае цэнтральнае месца ў навінах. У бібліятэках Астравецкага раёна актыўна праводзяцца мерапрыемсвы, накіраваныя на папулярызацыю талісмана, эмблемы і слогана гульняў. Знаёмства са спартыўнай сімволікай, распаўсюджванне флаераў і буклетаў, правядзенне адпаведных мерапрыемстваў – гэтыя задачы ўскладзены на плечы бібліятэкараў. 20 відаў спорту будуць прадстаўлены на гульнях. Спартыўнае мерапрыемства ахопіць 11 беларускіх гарадоў гарадоў, а галоўнай пляцоўкай, на якой будуць разгортвацца спартыўныя баталіі, стане Мінск. 

У бібліятэках раёна былі аформлены адпаведныя кніжна-ілюстрацыйныя выставы “Моцны характар – яркая гульня!”, “У гасцях у Рысі”, “Тэрыторыя спорту” і інш.

Інфарм-рэліз “II Гульні краін СНД: зваротны адлік” падрыхтавала Астравецкая раённая бібліятэка, а ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” для дзяцей быў праведзены агляд ля кніжнай выставы “У гасцях у Рысі”. Актыўна падключыліся да тэматыкі Гульняў і вясковыя бібліятэкі: у філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка” прайшла спартыўна-гульневая праграма “Спартыўны Сусвет”, а ў філіяле “Мальская сельская бібліятэка” – тэматычная сустрэча “Спартыўнаму руху – наша павага!” У філіяле “Трокеніцкая сельская бібліятэка-клуб” прайшла спартыўна-забаўляльная праграма “Тэрыторыя спорту”, якая дапамага чытачам далучыцца да спорту. Эстафеты “Збі кеглі”, “Бег са скакалкай”, “Набіванне мяча”, дапамаглі стаць на крок бліжэй да спартыўнай тэмы. Інфармацыйны стэнд “Моцны характар – яркая гульня!” дапамог больш даведацца пра Гульні.

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ

бібліятэкар ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка”