Падчас ІІ Гульняў краін СНД у фае Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры працуе міні-экспазіцыя "Пісьменнікі і спорт".
На выставе можна пабачыць фотаздымкі з беларускімі пісьменнікамі падчас фізічных практыкаванняў. Таксама — прадметы, звязаныя са спортам, якія належалі творцам. Напрыклад, шахматы Лідзіі Арабей, сувенірную футболку Пімена Панчанкі...
Праект даступны з 4 па 14 жніўня.