Бібліятэка і чытач: пошук эфектыўных форм работы

Апублiкавана: 13 жнiўня 2023 Нам пішуць Бібліятэкі Гродна і вобласць

Аўтар: Аўтары

Для бібліятэкараў Гродзенскага раёна 10 жніўня прайшоў семінар-практыкум "Бібліятэка і чытач: пошук эфектыўных форм работы".

Адкрылі семінар-практыкум з прывітальным словам Кузьма Таццяна Мікалаеўна, начальнік аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама і Грынцэвіч Аксана Аляксееўна, дырэктар Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра. 

Сіманенка Ганна Віктараўна, начальнік інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела выступіла з інфармацыяй па актуальных пытаннях дзейнасці бібліятэк Гродзенскага раёна, сярод якіх надавалася асаблівая ўвага тэме абароне непаўналетніх ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі. 

Ошва Карына Мікалаеўна, галоўны бібліятэкар па арганізацыйна-маркетынгавай дзейнасці выступіла з метадычнымі рэкамендацыямі "Папулярызацыя дзейнасці бібліятэк у СМІ і сацыяльных сетках". 

Зайцава Вольга Уладзіміраўна, галоўны бібліятэкар па інфармацыйна-бібліяграфічнай рабоце распавяла пра асаблівасці працы з краязнаўчай картатэкай, электронным каталогам і электроннымі краязнаўчымі рэсурсамі бібліятэк.

Далей удзельнікі наведалі Квасоўскую сельскую бібліятэку, дзе Судак Святлана Антонаўна, выступіла на тэму “Мінулае і сучаснасць для будучыні: інфармацыйныя рэсурсы ў віртуальнай прасторы”.

Далей удзельнікі семінара наведалі горад Скідзель, дзе ў бібліятэцы сямейнага чытання, Капцюг Ала Яўгенаўна, загадчык Скідзельскага гарадской бібліятэкі сямейнага чытання падзялілася эфектыўнай формай арганізацыі вольнага часу насельніцтва з вопыту работы аматарскіх аб'яднанняў Скідзельскай гарадской бібліятэкі сямейнага чытання.

Пасля ўдзельнікі семінара наведалі Абухаўскую сельскую бібліятэку. Гедройць Тамара Яўгенаўна, бібліятэкар Абухаўскі сельскай бібліятэкі-інфармацыйна-прававога цэнтра падзялілася перспектывамі развіцця сельскай бібліятэкі ў інфармацыйным забеспячэнні насельніцтва. Дзейнасцю публічнага Цэнтра прававой інфармацыі з вопыту работы 

У канцы семінара за круглым сталом былі падведзены вынікі семінара.